Па завулках старой Гароднi
Паўз муроў яе цагляных
Валачыўся я знову сёння
Ўсхваляваны, што бачу iх
Нешта ёсць у цябе, Гародня
Нешта ў Нёмана хвалях ёсць
Блаславенне i мiр Гасподнi
Адчувае тут кожны госць
. . . . . . . . .
А бывала, ад’едзеш трохi
У раёны, дзе людзi спяць
Дык пабачыш – нямым папрокам
Забудовы з бетону стаяць
А мiж iх – ўсё iрвы i ямы
А мiж iх – арматура тырчыць
Што адметнай такой праявай
Па краiне ўсёй дзеранчыць
Гэта водгук часоў савецкiх
Тут Гароднi амаль няма
А што назвай яе завецца
Чырванее яна сама