Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пачакайце!

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Пачакайце!
Ў цьмяным полымі згараючых планет –
Абыякавасць і стома, і зусім мізэрны свет,
ці патрэбна сэрца мучыць непазбежнаю тугой,
Не захоўваецца вечнасць ў тленнай памяці людской.

Так, бываюць катаклізмы і ў нас: цунамі, град,
землятрусы, і паводкі, і Чарнобыльскі распад,
войны гэты па сусвету... заліло за небакрай!..
І ад беднаты скудзее колькасцю людзей наш край.

Не старонні назіральнік, я крычу ў навіслы дым:
не спяшайцеся Зямлю спаліць бяздзеяннем сваім,
калі кожны адкаснецца ад другога для выгод,
то і Гея ператворыцца ў “Цітанік”-параход!

Нашы душы палятуць дарогай простай у нішто,
на засушаных прасторах жар і холад кіне ў шок,
і чужы сусветаходзец прагундосе ў броняшкло
вельмі сумна: тут жыццё, напэўна, некалі
было...



цудоўны верш

цудоўны верш

выдатны верш.

выдатны верш.