Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пачатак дарог.

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Квітнеючы сад і таполі навокал,
Хвалюючы спеў запаздалай вясны
І клёкат буслоў ў паднябессі высока -
Усё гэта прасторы маёй стараны.
2
У самым прыгожым кутку Беларусі,
Пад водар чабору ў сасновым бары,
Я быццам у казцы ізноў апынуся,
Дзе песню на золку спяваюць вятры.
3
Палеткі наўкол залацеюць пшаніцай,
Спыняецца час тут і лёгка ўздыхнуць,
і хочацца толькі сусвету маліцца -
Вось толькі б паветра не скалануць…
4
Бацькоўскі парог! Каля хаты каліна,
Падворак у кветках, матулін пірог
І ліпа страхой распластала галіны -
Вось гэта і ёсць мой пачатак дарог...



Цудоуна!

Цудоуна!

Замечательное

Замечательное стихотворение!!! Прекрасно, когда люди помнят свою малую родину. Спасибо Людмила.

Родина не бывает малой!

Родина не бывает малой! Она-Родина! И без неё нет нас!
Спасибо!

Айчына не бывае малой.

Айчына не бывае малой. Радзiма бывае на розным узроўнi свядомасцi.

Our father's land - all the

Our father's land - all the forces we need to keep! Thanks, Ludmila! Жыве Беларусь!

Дзякуй, што не засталіся

Дзякуй, што не засталіся раўнадушнымі да напісанага...