Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Падступства і каханне

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Слых не чутка. Чутка маніць.
Вушы стоечы трымаюць,
бо калі яны абвіснуць
будзе чутка не карыснай.

І тады не зноедзеш месца
у якім змясілі б цеста
для твайго ж, вушасьцік, плёну...
Калябоку цёпла з роўным.

Дзед і бабка – бабарыха
пашкраблі, сабе на ліха,
хто з суседа, хто з суседкі
нарадзіўшы разам дзеўку.

Пакацілася знянацку
перакатам тая цацка.
Гром мядзьведзю ў чыстым небе,
і ваўку маланкай з неба.

Ды ліса рудая ў справе.
Праглынула мучны шарык.
У яе было з сабакам...
Не шчаня ж, а лісянята.



...пардон-с-с-с... Жыў

...пардон-с-с-с...

Жыў Франчутка.Жутка мАлы,
ці,то - мІлы...
ці, мілЫ...
Вушы стоечы стаялі.
А калі і абвісалі,
то,
ад дзеда-бабавай "хвалы".

Ён тады знаходзіў месца,
для спакою,у кадушцы,
у якой мясілі цеста,
для калабкоў,альбо ладУшак.

Дзед і бабка – напаўслЕдкі,
цІ, на радасць...
ці, на ліха,
без суседа, без суседкі,
дзеўку нарадзілі,самі,ціха...

Нарадзілася знянацку!
Дзеду з бабкай тая "цацка".
І было яно ім трэба?,
Леп спяклі бы Франку хлеба.

Ды ліса рудая - кіска!.
Воўк,і той -дабрэй ягнЯ!
Гэта ж дзеўка - тэрарыстка!
Бабку з дзедам
ў гроб звяла...
Адабрала у Франчуткі
"камнатушачку-кадушку"...
Ён цярен яе задушыць...
Як Атэлла...
Я так мушу...