Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паэма "Узлёт і падзенне"

Сярэдняя: 4.9 (10 галасоў)

У пачатку.
Я памятаю дзіўныя імгненні,
Калі я быў бязвінным цудам,
Мяне не хвалявалі сусветныя здарэнні,
Мяне не палівалі сацыяльным брудам.

Я жыў – бесклапотны анёл,
У ласцы цёплых бацькоўскіх рук,
І пад аховаю братоў
Я не пужаўся,
Мяне цікавіў кожны новы гук.

О, як прыемны мне былі ўсе дакрананні,
Дзе цёплыя, а дзе халодныя струмені,
Мяне цікавілі ўсе грані кожнай дзверы,
І погляды вачэй, што мігацелі.

І я імкліва ішоў уперад…
Мой першы крок, як прасвятленне,
А словы першыя –
Матулі любай першае натхненне…

Праз вочы не?маўля я бачу будучыню
і імкненне да дасканаласці нязбытнай мары,
Бо толькі несапраўдная гульня нясе вяселле,
Праўдзівыя ж шляхі нясуць пажары.

І ў хуткім часе прыйдзе хваляванне –
Мой першы клас і першае сяброўства,
І першая адзнака за цяжкае заданне,
І верша беларускага перад бацькамі распавяданне.

Як прабіраючыся праз гушчу пераменаў,
Я йшоў да кропкі ўзвышэння
Над іншымі… –
Атожылкамі дэманаў…

Ну вось мяне панесла не ў то рэчышча,
А можа гэта пробліскі ў маладым і незаможным розуме?
А можа гэта вынікі ў дзяцінстве кепскага відовішча?
Ці проста гэта ўсё не падыходзіць мне?..

Даволі мне пустых, бяздонных разважанняў,
Бо мой цягнік толькі пачаў свой доўгі шлях,
Яшчэ мне маецца быць некалькі спатканняў
На дывановай скрываўленай дарожцы,
Як беларускі сцяг…

Мае пахму?рныя карціны падсвятлялі
Шмат вобразаў, як кветкі пад пякучым сонейкам,
Што не завялі…
Нават калі няма і месца анёльскім пробліскам.

Чакаць павагу, якую выявяць
Да маладога, перспектыўнага атожылка –
Памылка першая…
Каб жыць – шукай патэнцыял,
Расці, як у часопісу навіна свежая!

Няверныя напрамкі.
Сталеючы, ты разумееш, што навакольны свет
Не той, што бачыў ты ў дзяцінстве,
Што людзі ўсе карысныя, а ўзнёслыя пачуцці
Жывуць у раставанні, а не ў адзінстве.

Ёсць некалькі сцэнараў, некалькі дарог,
Што правядуць мяне не міма…
Не міма ўсходаў праз крывы парог,
І гэта будзе доўгай, аднаасобнай пантамімай.

Стаю, як у казцы я на перакрыжаванні:
“Пайдзеш направа – любоўныя гісторыі падзьмуць,
Налева – сяброўства шмат, але жыць у чаканні
Чагосьці яркага й нябачнага для іншых…
…няхай жа самі так жывуць!”

Ісці трэба ўперад, і толькі наперадзе
Чакае светлае пляма, якую не змыеш,
Яна перальецца ўсімі колерамі,
А ў нефармальным паветры
Яе, як і вясёлку не знімеш…

Ёсць праўдзівая тэорыя на тэму
“Што ёсць лёс?”,
Шматлікія адразу жа губляюцца:
“Адкуль цікавасць?”
Нары?нуць успаміны – хто й што перанёс…
У вачах запаліцца агонь, ад сораму – гуллівасць…

Я веру ў тое, што Мой лёс – рэчка,
Яна цячэ за гарызонты, а кожны паварот –
Страта каштоўнага часу і дрэнная звычка,
Бо можна ўперціся ў непераадольны брод…

Наш карабель вельмі цяжкі ?ад багажу,
Назапашанага падчас да мэты вандравання,
Ён можа не стрымаць натугі ад кожнага віражу,
І ўсё сабранае табою вырвецца – нервовае зрыванне…

Лічу, нікому не патрэбен такі зыход,
Прыслухайцеся да сябе ўнутры,
Каб кожны ваш чырвоны ўсход
Над морам шчасця,
Не нёс расчараванне, а нёс прыродныя дары.

Дзве дарогі, два раўчука,
Два мора – мора шчасця й мора цемры,
У якое ўліцца – выбар твой, не чужака,
Што хочаш бачыць ты – гнілата ці небасхіл і землі?...

Мной выбар зроблены і я плыву
Амаль па самай хуткай плы?ні,
Распушчаны мой ветразь, бо я жыву,
І вецер, грудзі напаўняючы, над горамі мяне ўздыме…

Насустрач цёплым і жывым абдымкам
Магутнага кахання, што падзеліць маё сэрца,
Пакіне мне мінулае чарговым здымкам…
Я набліжаюся… чарговыя нязведаныя дзверцы.

Маё каханне.
Я з тых, хто верыць у чыстае і некранутае каханне,
Хто плаціць за свае пачуцці, бо іншых успрыманне
Не адпавядае маім марам…

Як можа быць шчаслівым чалавек,
Калі прасякнулі сваіх дзяцей і ўнукаў эгаізмам?
Дзе рыцарскія ідэалы? Жывем, як прынцып “стэк” –
“Спрабуй усіх, хто на шляху, каханая – у канцы…”
Што? Вее эўфемізмам?

Так дакажыце, што вы не просты чалавек,
Што ўнутры жыве рамантык,
Пралюбадзейства – смяротны грэх…

Пад парасонам стоячы, адчуць як грукат кропляў
Б’ецца ў такт з крокамі каханай,
Яна ідзе, спяшаецца праз гуд і ля?мант сборышчаў надзей…
У пошуках надзеі таямнічай й нечаканай.

Кахаць хачу, як у казцы, ці ў сне…
Жыць у пе?рнікавай хатцы, мець каляровы сад,
Насупраць – дзіўны лес, такіх няма нідзе,
Прыродныя спяванні чуць, мець свой загад…

…Кахаць бязмежна, разам снедаць,
Праводзіць незабыўны?я ве?чары,
Ля яркага цяпе?льца каханне зведаць…
У крузе сяброў лепшых адзінства берагчы…

Як лічыш ты, два месяцы найлепшага спаткання
У рамантычнай, ціхай Вільні, што блізкая да сэрца,
Каштуюць нерваў й часу марнавання?
Бо сонца разам нам не свеціць – два асабістых дрэўца…

Чаму ніхто не хоча будаваць?
Да, прасцей ламаць, прасцей судзіць, чым адчуваць,
Навошта правяраць на шкуры ўласнай?
Вучыся на чужых памылках…

Ісціна простая – людзі не змяняюцца,
Але яны растуць, растуць і над сабою,
І толькі навакольны люд здзіўляюцца:
“Адкуль такія поспехі? Хто дапамог ізгою?”

Найлепшы донар – назіранне,
Глядзець й аналізаваць жыццё ў кнігах,
Жыццё сяброў, бацькоў, ці іншых… і разважанне
Над тэмаю “Знаходжанне ў вышэйшых лігах”.

Маё каханне не ідэал,
Яго няма ў сусвеце…
Але занадта доўга я аналізаваў,
Не заслугоўваю я адзіноту дзесьці…

Раз гэтае здарэнне адбылося –
Я пачакаю…
Хоць сэрца й есці просіць –
Не завядаю… кахаю… толькі я кахаю…

Творчыя ўнясенні.
Струмені гарка?ты, болю жар
Спрыяюць творчасці маёй,
І я ўзлятаю, як паветраны шар…
Галля падкінь мне, дружа мой!

Я палячу ад болю, ад безнадзейнасці
Яшчэ вышэй, каб мне схавацца
Ад клопатаў зямных да іншай раўналежнасці,
Бо да пустэчы прывяла ўся апанта?насць маёй працы…

А можа сесці зноў мне за раяль?
І напісаць яшчэ адну дэпрэсію…?
Не, сёння мне лянота, нажаль,
Трэба знайсці другі напрамак, перарабіць усё ў агрэсію…

Перапраўляць адмоўную энергію ў паэзію,
Каб выплюхнуць усё негатыўнае,
Стварыць вакол сябе сваю экспрэсію
І асалоду атрымаць ад нечага, што непаўторна дзіўнае…

Мая энергія, як цёмны правадыр,
Праводзіць для мяне экскурсію па таямнічых закутках,
Дзе можна зазірнуць і ўбачыць столькі дзюр,
Столькі свабоды і нязведанага, проста жах!

Як мог сядзець я столькі часу?
Праседжваць столькі творчасці ідэй?
Сябе адчуў адроджаным адразу,
І столькі свежых поглядаў людзей…

…Што непрыкметны , што валакуцца
Праз натоўп і сумную карціну –
Праца, сям’я, дом…
І чаму тут дзівіцца?...

Так вырвецеся з цяганіны зграйкамі
І напішыце свой працяг –
З сваім блэкджэкам й самадайкамі,
Як завяшчаў нам Бэндар-брат!

Мае натхненні – усё незвычайнае,
Банальнае, але і непрыкметнае
Для стомленых вачэй…
Мае крылы? растуць, як фрукты дзіўна-дальнія –
Пад праліўным дажджом,
А пах разносіцца вышэй…

І да чаго вядзе мяне настрой?
Я кідаю ўсё, што калісьці я хацеў…
Але я ж не які-небудзь герой,
Якому прысвячаюць столькі спеў…
…Мне трэба йсці далей…

Так што ж я наркаман? Ці мазахіст?
Тырчу ад болю уласнага і слёз…?
Не… я пачынаю новы ліст
І йду ўперад, куды кліча мяне лёс.

Цень.
Як шмат шляхоў пераплялося…
…у думкі,
Што сядзяць унутры і просяць…
З глыбіні душы да волі цягнуць рукі,
І рэхам галасы свой сэнс усяляюць у гукі…

І вось аднойчы я адчуў у цёплай адзіноце,
Што нехта назірае – нечыя схаваныя вочы,
Я насцярожана звярнуўся і не здзівіўся –
Няма нікога, толькі цень мой – чарней ночы…

Азарэнне…
…мне не знайсці ні ў натоўпе, ні сярод знаёмых,
Правадыра праз ясныя, саромныя фантазіі,
Хавальніка душы маёй, жаданняў вераломных,
“Мой цень, ты – кропка, што стаіць над кожнай “і”…

Мой дружа, ты заўсёды ходзіш побач,
Не пакідаеш дзеля новых, вар’яцка створаных ідэй,
Твой сэнс напрамку – ісці поруч,
А сувязь наша не прадаецца – няма дужэй.”

Усе тыя цяжкія размовы з неадэкватным чалавекам,
Што хлусіць з лева і на права – разносіць хлусню рэхам,
Стваралі жорсткія умовы – усё рашалася гульнёй,
“Мой цень, ты – лепшы сябар, спадарожнік верны мой…

Мы возьмем лёс у рукі моцы,
Днём будзем пераадольваць усе шляхі –
Святло паможа, уначы – ахоўваць будзеш ложак
Ад дрэнных сноў, ад схо?ванай бяды.

Не!.. Ты – не чорны лебедзь, ты не рвешся
Праз маю сутнасць уліцца ў вечнасць,
Ты – мой блізнюк, а я не белы лебедзь,
Мы птушка вольная, а разам – крэпасць!”

Нам дадзены крылы?, каб зверху гледзячы,
Мы досвед убіралі, каб мы ляцелі…
На дабро і зло ўвесь мір дзелячы,
Супакой знайсці змаглі, як мы хацелі…

Мінуючы праз сотню невядомых дзверцаў,
Нас будуць успамінаць, бо наша муза –
Не чалавек, а два адзіных сэрцаў,
Што б’юцца разам, спляліся дужа.

“Мой цень, мой дружа, верны спадарожнік,
Наш шлях намаляваны зоркамі…
Ты размалёўваеш мой мір, як грыбны дожджык
Пахму?рны дзень бліскучымі вясёлкамі.”

Я атрымаў пачуцці ідэальнага кантролю,
Над усімі мне вядомымі старонкамі быцця,
У дзень мой моц удвая падвысіў волю,
У ноч зліваемся ў адзіную істоту – у валадара:
…мой цень і я!

3 – 13 снежня 2011



Пошукі сябе-цяжкі багаж і

Пошукі сябе-цяжкі багаж і кожны сам вырашае - схаваць яго, ці пакінуць...вынік не прадугледзіць.