Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПАЭТАЎ ПОСТСАВЕЦКІХ ШМАТГАЛОСЬСЕ

Сярэдняя: 2.8 (10 галасоў)

1

Рамяство вершаваньня ў чым палягае? Ў тым, што,
Быццё вострай думкай як бы абагульніўшы,
Прыпыніўшы любыя стасункі з іншымі,
Сядзіш, мастак, дэміург, прарок – і пішаш.

2

Вось я – я паэт! Паэт з асаблівымі творчымі рысамі.
На модны манер прыгандлёўваю трохі ванітамі.
Сёньня ў мастацтве дазволена многае, але ж асабіста я
Тое, што сам пішу, сам бы чытаць не вытрымаў.

3

Вось я – я таксама паэт! Штукар паэтычных рэбусаў!
Рэальнасці ўспорваю вены лязом метафізікі,
Бога нашага, што на зямлі, на небе і ў мяне пад рэбрамі,
Слаўлю! Слаўлю! Слаўлю! Словам, хварэю псыхікай.

4

Я таксама паэт! Хоць і творы складаю бязьлікія.
Бясьсільле і дурасьць свае кампенсую за кошт перайманьня.
Вышукваю ў слоўніках словы, з ужытку зьніклыя.
Запазычваю ў Бібліі тэмы, ідэі краду ў “Майн кампфе”.

5

Я таксама паэт! Па замежжах галёкаю з поўнаю торбаю
Вершаў! Заўтра ў Вільні! Пазаўтра - ў немцаў!
Нібы горкаўскі Данка, асьвятляю цемры аудыторыяў
Сваімі сьпехам зарыфмаванымі трапяткімі сэрцамі.

6

Я таксама паэт! Тонкі лірык са стылем, як неба, ясным.
У знямоглы радок пазяхаю раз-пораз духоўнасьцю.
Сарамлівая жменька какецтва, дробачка ўзнёслага патасу -
Вось і верш нарадзіўся! Здаецца, даволі дыхтоўны!

7

Я таксама паэт! Камерсант вершаванай прадукцыі -
Душэўныя песні пішу для вылучаных на Еўрабачаньне.
Далібог, канкурэнцыя жорсткая, вельмі складана прасунуцца,
таму насамперш я зрабіўся гаўном сабачым.

8

Я таксама паэт! Мадэрніст з постсавецкімі прымхамі:
Ні ў чалавецтва не веру, ні ў бога, ні ў чорта лысага,
Плюю на традыцыю, пагарджаю дакладнымі рыфмамі,
Пішу для сябе – для іншых няхай Чэрнышэўскі піша.

9

Што за такія вершаскладальнікі? Што за такія барды?
І калі мы ўсе разам урэшце пойдзем на попраўку?
Хіба гэта вершы? Не! Балбатлівыя тоўстыя бабы!
Абракадабры верлібраў, любоўнай лірыкі порхаўкі.

10

І навошта нас гэтулькі? Хтосьці чытае нас? Нават не верыцца!
Дый пісьменьніцтва – рэч далёка не прыбытковая…
Аднак канвертацыя ў баксы і еўра наркамаўкі і тарашкевіцы
Спрыяе развіцьцю непаўторнага аўтарскага гонару.



Добры верш.

Добры верш.

Можна Хоміча хаяць,можна

Можна Хоміча хаяць,можна ўсхваляць... Хлапец эксперымэнтуе... Ну, й няхай...
Чаго тупаеце чаравічкамі?
"Плюю на традыцыю, пагарджаю дакладнымі рыфмамі..."
...а справа, Цімур, у тым, што паэзія - род Літаратуры. І,хацеў бы ты "пляваць" ды Яна, Літаратура,такая... Да Яе плявота не прыстае. А напляваць на структурнасць Паэзіі, як рода дітаратуры, даводзілася многім,ты павінен гэта ведаць.
Гэта рабіў Пушкін,Маякоўскі,гэта рабіў Есенін,Блок і т.д. і т.д.
Але засталіся яны ў Літаратурным прасторы, у Паэзіі,для чытачоў Пакаленняў,за тыя творы,якія ТРАДЫЦЫЙНЫЯ для Паэзіі.
А тутацькі, я з табою не спрачаюсь,у суглассі з тваім прызнаннем аб самім сабе:
"Я таксама паэт! Хоць і творы складаю бязьлікія."
"Пішу для сябе – для іншых няхай Чэрнышэўскі піша."
"І навошта нас гэтулькі? Хтосьці чытае нас? Нават не верыцца!"

Вось яшчэ адзін стары

Вось яшчэ адзін стары сатаніст -Алег Буйніцкі, сябра Хоміча. Добра, што хоць шчыра і прылюдна прызнаўся, што ўхваляе ВЫЧВАРУ Хоміча. Стары ізврашчэнец, калі ты чытаў Біблію, то там напісана: СЛОВА АД БОГА, а не ад Д'ябла. І рабіць вычварэнскія эксперыменты над словам- вялікі грэх. Калі твой салодзенькі хлапец, зацыклены на сексвычварэнстве, не здольны прыдумаць арыгінальны вобраз, арыгінальную рыфму, то што застаецца яму, каб на яго звярнулі ўвагу: СКАНДАЛ. Пісаць такія вось "паэтычныя" пачвары.Як Бахарэвіч- у прозе. Бо так хочацца СЛАВЫ, а Бог не даў таленту. Вось і ўсё растлумачэнне-- што такое Хоміч.

Дык гэтаж Хоміч, відаць, не

Дык гэтаж Хоміч, відаць, не пра сябе напісаў што бязьлікія вершы піша, а напэўна пра нас усіх тых, што на сайе тут пішам. Але так нельга з яго боку, бо мы пішам як умеем. Але дзе тут, як вы пішаце, ВЫЧВАРА?

Вось яшчэ адзін зьдзвінуты ў

Вось яшчэ адзін зьдзвінуты ў маскатырцы...
Бачу, ты таксама з тупых БРСМаўцаў, падсоджаных на партал каб мазаць СВАіМі фэкаліямі разважлівых людзей.
Вось я -Алег Буйніцкі,стары чалавек,працаваўшы усё жыццё,а не як ты,ці шурык наш у якога адукацыя і прахвэсія - сакратар камітэта камсамола (бацька БРСМ).
А вось ты, шаўка беспародная,бо імя сваё,рэальнае, не пішаш,трасешся ад подленькага страха...
Вось я, Алег Буйніцкі - напісаўшый болей 150 вершаў крытычных і лірычных пра сучасную Беларусь і маіх суайчыннікаў. Вершы мае чытаю Беларусь, Расея,Украіна,Польша,беларусы ў Канадзе ды Аўстраліі... Пішуць мне. Дзякуюць.
Вось ты,анікому невядомая "шаўка" гаўкаючая з падваротні...
А к астатнім чытачам скажу:
-Дзе гэты ПРЫДУРАК ўбачыў,што я СЯБРА,невядомага мне Хоміча? Дзе гэты ПРЫДУРАК убачыў, што я - УСХВАЛЯЮ тое,што напісаў Хоміч?
Я - звярнуў увагу Вашу і Хоміча, што,калі ён,Хоміч, піша :

"..."Я таксама паэт! Хоць і творы складаю БЯЗЬЛіКіЯ."
"Пішу ДЛЯ СЯБЕ – для іншых няхай Чэрнышэўскі піша."

дык няхай бы і пісаў ДЛЯ СЯБЕ. Што ты, Хоміч, БРЭШАШ! Калі дя сябе, чаго ты нам гэтую БЯЗЬЛіКАСЦЬ суеш?

А табе,шаўка,скажу: Паэты ня пішуць Вершы. Паэтам Бог ссылае Верш. Паэт толькі ЗАПІСВАЕ тое, што Бог яму спаслаў.
Таму лагічны вывад такі.
Я - Паэт,бо МНЕ Бог спасылае Вершы.
А ты, "госць" нічога не маеш ад Бога. А Сатана Вершы ня піша...
Таму ты - нашчадак Сатаны, ні на што ня годны для людскога напаўнення, толькі ГАДЗІЦЬ. Бог такіх карае... Чакай кары Божай... Можа хутка захварэеш, ці пад аўтамабілю пападзеш... Шкада мне цябе - і быў ты Нічым у жыцці, і згінеш, як НіШТО...

А чаго расквакталіся?! Трэба

А чаго расквакталіся?! Трэба на сябе часам у люстэрка глядзець! Добры верш, до ўжо пра "вочы - ночы" й "сьлёзы - крозы" лухты. Цімох, пяць балаў!

"насамперш я зрабіўся гаўном

"насамперш я зрабіўся гаўном сабачым." Спачуваю...

Гэта здзек з усіх беларускіх

Гэта здзек з усіх беларускіх паэтаў!
Гэта здзек з Бога! З усяго...
Варта гэтага вершавальніка знаісці ды... самі ведаеце, што з ім зрабіць.