Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паэты сёння не ў пашане

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Паэты сёння не ў пашане.
Іх творы лепшыя не ў модзе.
У нас, на жаль, куды ні глянеш,
Адныя грошы верхаводзяць.

Хто мае розум – багацее,
Збірае еўры і даляры.
А вершаплёт – што ён умее?
Адныя “бары-растабары”.

Натхнення ветрык завітае
Да творцы нейкага знянацку –
І ён, бы дзіцятка, гуляе
Ў свае паперкі, як у цацкі.

Яго сусед – жыцця аматар –
Сябры, жанчыны, гулі, п’янкі…
А небарака-літаратар
Смакуе толькі вершаванкі.

Хавае ў стол свае багацце –
А мо калісьці надрукуе…
А мо якісьці абывацель
Яшчэ й заплаціць за якую…

Ну, ці не дурань? Па-любому,
Такая лірыка – бы смецце -
Бо непатрэбная нікому,
Бо ні знасіць яе, ні з’есьці…