Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

графаманія

Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)
Дзень сканаў. Закіпае вада. У чаканні гарачага чаю Адзначаю: жыццё – не бяда, Покуль простыя радасці маю: Проста дыхаю – нібыта п’ю, Бачу полымя, бурбалкі чую І душу – таямніцу сваю – Вершаплёцтвам ад суму ратую. Апякае істоту глыток. Лыжка цукар спіралямі круціць. Недапісаны мною радок Астывае ў чаканні пачуцця. 16.03.2011 adidas Sneaker News


Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Паэты сёння не ў пашане. Іх творы лепшыя не ў модзе. У нас, на жаль, куды ні глянеш, Адныя грошы верхаводзяць. Хто мае розум – багацее, Збірае еўры і даляры. А вершаплёт – што ён умее? Адныя “бары-растабары”. Натхнення ветрык завітае Да творцы нейкага знянацку – І ён, бы дзіцятка, гуляе Ў свае паперкі, як у цацкі. Яго сусед – жыцця аматар – Сябры, жанчыны, гулі, п’янкі… А небарака-літаратар Смакуе толькі вершаванкі. Хавае ў стол свае багацце – А мо калісьці надрукуе… А мо якісьці абывацель Яшчэ й заплаціць за якую… Ну, ці не дурань? Па-любому, Такая лірыка – бы смецце - Бо непатрэбная нікому, Бо ні знасіць яе, ні з’есьці…Pychaya Suksrinuch


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Перачытаю мной напісанае ўчора – І ўсё парву без шкадавання на шматкі. Слабыя вершы. Выклікаюць толькі сорам. Чытаць такія – а ці будуць дзівакі? Нашто забруджваць абы чым крыніцу мовы І сваім глупствам галаву людзям дурыць? Ажно звінець павінны складзеныя словы! А верш – кіпець і доўгім рэхам гаманіць! Лепш не пісаць, як іскры таленту не маеш. У нас і так багата творцаў і пісак. Але душу натхненне смагай атуляе І ціха шэпча: “Паспрабуй-ка сёння так…” І цягне зноў прымаць наркотык вершавання І на паперы свае думкі рыфмаваць. А покі ў сэрцы ёсць надзея і каханне, Жыве і вера, і патрэба - 'шчэ пісаць. Таму лісты сваімі вершамі мараю… Хаця каму цікавы гэты лістапад? Калі сыйду, ці тое нехта прачытае? Здаецца мне, такое здарыцца наўрад…Kobe AD EP Shoes


Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Спадары! Не чапайце паэтаў! Не вяртайце ў рэальнасць знянацку! Рыфмаплёцтва – не сродак, не мэта, А як дзіцятку – любая цацка. Хай гуляюць у творцаў, хай мараць, І на душы нанізваюць тэмы! Калі ж нехта радком зацяжарыць, Мо й разродіцца цэльнай паэмай. Хай няшчадна марнуюць паперу І пячатаюць нешта ў Інэце, Каб усе іх найлепшыя перлы Разыйшліся праменнем па свеце! Мо дзе-небудзь дажджамі пральюцца Й беларускіх “вершыцеляў” вершы – Так, што ў сэрцах чужых адгукнуцца І пачуцці, і думкі тутэйшых… 5.03.2010 Nike Sneakers