Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паездка ў горад

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Паездка ў горад

Я сябе ўспамінаю дзяўчынкай малой,
Упрасіла я маці з сабой мяне ўзяць.
І бягу побач з ёю ў сукенцы старой,
Бо абноўкі ж яшчэ толькі будзем купляць.

Я баюся згубіцца ў натоўпе людскім,
Толькі сорамна ўзяцца за матчыну руку.
Я пужліва гляджу на патокі машын,
Гарадскую цярпліва праходжу навуку.

Хутка мне пачынае балець галава,
І, здаецца, паветра чамусьці там мала.
Мне ўжо горад нямілы. Дзе ж тая трава,
На якую я б з радасцю ніцма ўпала?

І абноўкі мяне не цікавяць зусім,
І вітрына з прыгожаю лялькай таксама.
Я ўмольна на маці гляджу: ну, калі,
Ну калі ўжо дадому паедзем мы, мама?

Я змарылася ў горадзе--тлум, духата,
Дз ж знаёмая сцежка дадому?
Там, у вёсцы, такая цяпер любата,
А тут мука, якой не жадаеш нікому.

...Даўно вырасла я, ды з гадамі бліжэй
Горад мне не зрабіўся. Даволі.
Стала вёска яшчэ для мяне даражэй,
Не змагу я ёй здрадзіць ніколі.

1996 г.