Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паэзія

Сярэдняя: 4.5 (12 галасоў)

Паэзія… каб застацца
Успамінам на сьценах жыцьцёвых,
Раздаць па кавалачках сэрца
І адрадзіцца новым…

Паэзія… каб здолець
Сябе адшукаць і страціць
У змаганьні за мейсца і долю,
У спробах у плынь патрапіць…

Паэзія… каб зьведаць
Суплёт невядомасьці сьвету,
Глядзець вачыма іншымі
На сонца, неба і вецер…

Паэзія… каб адчуць
За плячамі сваімі крылы,
Ляцець над прасторай гукам
І напаўняцца сілай…

Паэзія… каб мроіць
І паэзія…каб любіць.
Мы, пэўна, усе паэты,
Паэзія… каб жыць…