Адзін другога пераконваў:
«Паэзія – гэта пошук дна бяздоннага маўчання».
Але другі яму паважна запярэчыў:
«Не! Гэта адчуванне бязмежнага болю ў нетрах
спрадвечнай мілосці».
А трэці паспрабаваў іх прымірыць:
«Паэзія – гэта спасціжэнне спрадвечнага маўчання мілосці на дне неабсяжнага болю».