Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пагоня

Яшчэ не ацэнена

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, —
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў па грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...

Маці родная, Маці-Краіна!
Не усьцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.



Па-першае, не вучанiца, а

Па-першае, не вучанiца, а навучэнка

не нашла,а знайшла.спачатку

не нашла,а знайшла.спачатку пiсаць навучыся

Таму што гэта Тарашкевіца

Таму што гэта Тарашкевіца

Таму, што ў сучаснай

Таму, што ў сучаснай пісьмовай беларускай мовы, склаўшайся меньш як за паўтара стагоддзя было занадта шмат занадта розных камандзіраў.
І менавіта таму яна адная з самых дэмакратычных. Меньш патрабаванняў і па націску, і яшчэ шмат па чаму.
А калі ў школе ці у ВНУ, ці нават яшчэ вышэй ставяць жорсткія умовы па яе карыстанню ды яшчэ ў сукупнасці з умовамі яе існавання, дык атрымліваецца ператварэнне мовы ў змярцвелую па тыпу лацінскай.

Гэтыя, як вы назвалі,жорсткія

Гэтыя, як вы назвалі,жорсткія ўмовы робяць мову не зацвярдзелай, а унармаванай, зразумелай і дасціпнай.Любая самастойная, паўнацэнная мова свету мае свае правілы, нормы вымаўлення і правапісу.Граматнае напісанне адлюстроўвае усю прыгажосць, усе асаблівасці мовы. А калі хто як хоча, так і піша, то атрымліваецца поўная бязглуздзіца!

Вось ужо дакладнасць, дык

Вось ужо дакладнасць, дык дакладнасць у Вас атрымалася "трапны госць" - (точный гость)
Калі б было так, як вы пішаце, дык усе б нарматыўныя дакуманты ўжо былі перакладзеныя на беларускую мову, бо ў іх у першую чаргу трапнасць патрэбная, а не ў літаратуры пра жыццё.
Але гэта не толькі не выгадна адмарожанаму на ўладзе "таварышчу", але і немагчыма праз такіх як вы "трапных" да жаху. Быццам ёсць "грамацей", але толькі ў выглядзе забароны, спячага паліцэйскага. Далёка не праедзеш.

Аз за сэрца бярэ!!! Гайда,

Аз за сэрца бярэ!!! Гайда, лiцьвiны !!!

Лепей верша я не ведаю.

Лепей верша я не ведаю. "Пагоня"-гэта сімвал і сумленне нашага народа!

Цудоўны верш. Гімн Беларусі.

Цудоўны верш. Гімн Беларусі. Сімвал Беларусі, як Бела-чырвона-белы сьцяг і герб "Пагоня".

Які ж гэта гімн, калі нават

Які ж гэта гімн, калі нават аднаго варыянту музыкі не існуе?
У "Песняроў" па-свойму, у хора "Унія" па-свойму, у гусляра Змітра Крэчат па-свойму.

Шаноўны Госць, а дзе Вы чулі

Шаноўны Госць, а дзе Вы чулі мой варыянт?

+1000

+1000

-1000=0

-1000=0

+1000000...

+1000000...

+10000000

+10000000

5+

5+

+1000000000

+1000000000