Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пагоня

Яшчэ не ацэнена

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, —
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў па грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...

Маці родная, Маці-Краіна!
Не усьцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.



ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

жыве беларусь!!!

Какое хорошее стихотворение и

Какое хорошее стихотворение и какая хорошая получилась песня! Она должна стать гимном Беларуси. Хоть я и плохо знаю белорусский язык ( я родилась и училась в России),сделала распечатку и хочу выучить наизусть.

25.08.2020!!! Жыве Беларусь!

25.08.2020!!! Жыве Беларусь!

Жыве Беларусь! Вось якi гiмн

Жыве Беларусь!
Вось якi гiмн мы павінны мець;)

Гэтае нашы вершы.

Гэтае нашы вершы.

Жыве Беларусь!

Жыве Беларусь!

Шмат памылак... У сярэдзiне

Шмат памылак...
У сярэдзiне слова мяккага знака не можа быць!

Гэта Тарашкевiца.

Гэта Тарашкевiца.

Гэта класічная арфаграфія,

Гэта класічная арфаграфія, згодна з ёй, можа.

1

1

ЖывеБеларусь!

ЖывеБеларусь!

Жыве Вечна!

Жыве Вечна!

чамусцi слезы на вачах

чамусцi слезы на вачах зъяуляюцца кали чытаеш гэты верш...

Таксама

Таксама

Можа, лепшы беларускі верш на

Можа, лепшы беларускі верш на тэму нашай існасці і нацыянальнай годнасці, і не дай вялікі Божа нам яе страціць! Жыве Беларусь, жыве наша Пагоня!

вельмi прыгожы верш

вельмi прыгожы верш

Моцны верш! Ен павiнен быць

Моцны верш! Ен павiнен быць гiмнам Беларусi

Маці родная, Маці-Краіна! Не

Маці родная, Маці-Краіна!
Не усьцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..

Кали цуешь гэту музыку аж

Кали цуешь гэту музыку аж слезы за усе то что стварыли и прасрали беларускага!!!

У апошнія гады ўсе часцей

У апошнія гады ўсе часцей вяртаюся да гэтага верша. Сапраўды, наймацнейшы верш з усей беларуская літаратуры. Яшчэ маленькім хлопчыкам, пачуў гэты верш, пакладзены на музыку ды спеты Данчыкам. Вы нават зараз у VK можаце легка знайсці гэтую песню.
Там крыху рэдактаваны варыянт. Замест "Літоўскай Пагоні" стаіць "Крывіцкай Пагоні". Але рытм назаўседы адаб'ецца на сэрцы.

Геніяльны верш геніяльнага

Геніяльны верш геніяльнага беларускага паэта. Божа, барані нашу цудоўную краіну ад усялякага зла, дапамажы нашаму народу стаць вольным і годным. Жыве Беларусь!

Верш до свiдомостi кожного

Верш до свiдомостi кожного білоруса. М.Богданович є прикладом безмежного кохання до своєї Батьківщини, сподівання на її кращу долю. Навіть, проживаючи далеко за її межами його [сэрца ўсё імкне да бацькаускага краю]. Ми повиннi пам'ятати свою iсторичну роль.

прыгожы верш....

прыгожы верш....

Жыве Беларусь!

Жыве Беларусь!

Жыве Вечна

Жыве Вечна

Да костачак прабірае!!сваёй

Да костачак прабірае!!сваёй пранізлавасцю і яркай метафарычнасцю!У гэтым вершы уся багдановіцкая квінтэсенцыя успрыяцця Беларусі як высокадухоўнай, але забытай Спадчыны!

Це одна з найпотужніших

Це одна з найпотужніших поезій у світовій
поетичній культурі. 500 років тому я був литвином-білорусом
і змушений був утікати з Білорусі в Галичину.
Але й нині, через п'ять віків моя білорусько-кривицька кров
закипає від цього твору...

Слава России(без

Слава России(без карлика-**хло)
Слава Украине
Жыве Беларусь

Цалкам згодны!!! Славяні

Цалкам згодны!!! Славяні браты наўвек!!! Няхай жыве славянскае брацтва без усялякіх паганых Карлікаў!!!

Шкада, што гэта не дзяржаýны

Шкада, што гэта не дзяржаýны гiмн ! Калi слухаеш гэты верш, такi гонар адчуваеш !

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!! ЖЫВЕ

жыве беларусь!!!
жыве беларусь!!!
жыве беларусь!!!

жыве вечна!

вось яна сапраудная Беларусь!

вось яна сапраудная Беларусь! Вялiki дзякуй аутару!!!!

Слава Украине! Зараз Максим

Слава Украине! Зараз Максим быу бы з ими...

Героям слава!

Героям слава!

Низкий поклон Богдановичу. И

Низкий поклон Богдановичу. И прымi свайго сына, Мацi-Краiна. Растили нас манкуртами. Жыве Радзiма!!!

Гэта верш павінен быць гімнам

Гэта верш павінен быць гімнам Беларусі

про литовскую погоню?)))

про литовскую погоню?)))

ахахахахах дибил(ка)

ахахахахах дибил(ка)

Дуже прекрасний вірш!!!

Дуже прекрасний вірш!!! Настільки зворушливо, що дух перехоплює!!! Прекрасно!!! Не має слів...сльози є, а слів не має...

Дзякуй вам за такі шчыры

Дзякуй вам за такі шчыры водгук. У мяне такасама "дух перехоплює"!!! І за Ўкрайну перахоплівае дух. Моцы вам і рашучасці. Трымайцеся, браты. Вы ўсе робіце як мае быць.

Зараз знаходжуся у Вiльне.

Зараз знаходжуся у Вiльне. Стаяу побач з брамай з Пагоней. вельмi уражыла. З прыканцы 90х марыу тут апынуцца.

Зараз знаходжуся у Вiльне.

Зараз знаходжуся у Вiльне. Стаяу ля брамы на якой знакамiтая пагоня. Уразiло незвычайна.

Добры і патрыятычны верш!

Добры і патрыятычны верш!

Аж адно гонар хапае,

Аж адно гонар хапае, сапраўдны вайсковы гімн беларускіх волатаў-войтаў!

Проста супэр!

Проста супэр!

Нашу Пагоню Не разьбіць, не

Нашу Пагоню Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. Я веру, што Пагоня зноў будзе дзяржаўным гербам Беларусi!!!

Яе так мусіць ашчаджаць і

Яе так мусіць ашчаджаць і сёння
адважны, годны, родны чалавек;
усюды пад спрадвечнаю "Пагоняй"
і наша ніва й песня ажыве.
А. Русецкі

У 1913 годзе Максім Багдановіч напісаў верш, якому было наканавана стаць патрыятычным гімнам нашай Бацькаўшчыны. Ён прысвечаны сімвалу адзінства нашай нацыі — старажытнаму гербу "Пагоня". У ім на лаканічнай мове геральдыкі адлюстравана ўся слаўная і мужная гісторыя беларускага народа. Упершыню пра гэты герб паведамляецца ў беларуска-літоўскім летапісе каля 1270 года. Старажытны славянскі сімвал, які першапачаткова ўзнік як княжацкі і гарадскі ў Наваградку, хутка стаў гербам Вялікага княства Літоўскага. Вось як хораша піша пра гэта М. Багдановіч:

Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Пагоня невыпадкова набыла для нас, беларусаў, выключнае значэнне: на нашу зямлю часта прыходзілі нязваныя госці, несучы ёй ярмо і разбурэнне, сеючы смерць. Таму яшчэ з часоў Усяслава Чарадзея існаваў такі звычай: пасля нападу ворагаў на паселішча ўсе мужчыны, што маглі трымаць зброю, павінны былі дагнаць ворага і паквітацца з ім за забітых супляменнікаў. Гэты звычай і меў назву пагоні. Штуршком, які натхніў паэта на напісанне твора, паслужыла выява "Пагоні", змешчаная на Вострай Браме ў Вільні:

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, —
Ўспомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

Коннікі імчацца з сівой даўніны на дапамогу сённяшняму беларусу, на барацьбу са здраднікамі, адшчапенцамі, з тымі, хто выракаецца сваёй Айчыны, цураецца роднай мовы: "Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць!" — заклікае паэт вершнікаў. Сам вобраз узброенага конніка ўвасабляе нашых мужных і гераічных продкаў, якія крывёю і жыццём заплацілі за свабоду Радзімы. Некалькі дзесяткаў харугваў мелі на сваіх штандартах герб пагоні ў Грунвальдскай бітве, з пагоняй змагаліся яны супраць Маскоўскай арміі ў 1514 г. пад Оршай, сімвалам нацыянальна-вызваленчай барацьбы стала яна ў час паўстання 1863—64 гг. Заклікаючы да помсты адрачэнцам, паэт усё ж не выключае для іх магчымасці даравання. Але яго можна купіць толькі коштам уласнага жыцця. Лепш памерці за сваю Айчыну, чым быць яе ворагам — такая думка закладзена ў падтэкст наступных слоў, звернутых да Радзімы:

Ты прабач.Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..

У заключных радках свайго верша М. Багдановіч выказвае цвёрдую веру ў непераможнасць нацыянальнага духу, у светлую будучыню свайго народа:

Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Так, у невялікім вершы паэт акумуляваў усё мінулае нашага народа, паказаў, якім шляхам павінна ісці Беларусь да сваёй светлай будучыні. Гэты твор нібы злучае ўсе мінулыя эпохі з нашым сённяшнім днём. Ён заклікае нас быць вернымі сынамі і дочкамі свайго народа, гнаць ворагаў прэч з роднай зямлі і ашчадна захоўваць тую спадчыну, якую пакінулі нам прашчуры і якую павінны мы перадаць сваім нашчадкам.

Добра напісана, трапна!

Добра напісана, трапна! Гэткіх камэнтараў - ды паболей! Пішуце, калі ласка, і надалей!

Вы спісалі з іншага сайта!

Вы спісалі з іншага сайта!

А чаго столькі памылак? Я -

А чаго столькі памылак? Я - вучаніца, але нашла шмат ...