Пахi акацыi раптам навеялi
Мне успамiн з той далёкай пары
Як па дварах мы ганялi на велiках
Так называлi мы равары
Пахi ясмiну сустрэчу с каханаю
Зноў аднавiлi у сэрцы маiм
Як мы абодва, ад водару п’яныя
Ў парку над Нёманам разам стаiм
Пахi пiвонi i пахi канвалii
Пахi вясны пасля доўгай зiмы
Ўсё павярнулi, ўсё нагадалi нам
Ўсё, што нiбыта забылiся мы….