Паласа нешанцаваньня
У жыцьці,
З хваравітаю сьвядомасьцю
Ў быцьці,
І спакою не прадбачыцца
Нідзе,
Кругі радасьці зьнікаюць
На вадзе...
У краіне роднай
Д'яблы правяць баль,
Зь беларусаў шмат хто
Верыць ім, на жаль,
І з тупой пакорай
Йдзе на згубу люд,
І забыліся усе
На Страшны Суд...