Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Памяць

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Над народам,
Над воляй гарбацеў
Двухгаловы арол
Невыносны...
Хто ж ты,
Краю майго Гарыбальдзі?
Каліноўскі.

Воля прагнула
Плечы распраміць.
І зямля мая
Марыла нашча,
Гневам грукала
Ў чорную браму
Чорнай волі манаршай.

Ды пайшоў
У рыззі і абносках
Край
Без боскай парады
У пятлю з Каліноўскім
І “Мужыцкаю прадай”...

Толькі петлі згніваюць
Дачасна,
Калі памяць народа,
Як пойма...
Толькі подзвіг
За шчасце
Вырастае у помнік.

І ступае гісторыя важка.
А было б
Праз гады невыносна,
Каб сказалі:
Няважна,
Хто такі Каліноўскі...



Хто падкажа - калі паўстаў

Хто падкажа - калі паўстаў гэты верш?