Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПАМЯЦЬ

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

ПАМЯЦЬ

Як зыду ў нябыт і калі назаўсёды пакіну
и гэту зямлю і неба празрысты блакіт.
Каму я астаўлю так любыя сэрцу мясціны,
Імклівую Шчару ў засені гнуткіх ракіт.

Прыйду да ракі з маленства знаёмай стяжынай,
На мяккі дыван густое травы ўпаду.
--Хто пакаштуе з тваіх берагоў ажыны?
--Ці ўспомніш мяне, калі я аднойчы зыду?

Калі я пайду нябачнаю зорнай дарогай,
Наведаю лес, дзе папараць-кветку знайду.
Аб чым папрасіць? Якога багацця зямнога?---
Хай помняць мяне, як раптам да зорак пайду.

Схілю галаву ля тіхай, самотнай бярозы.
Хай буде світанак ружова-барвовым цвісті.
Як стане вясна ---пацякуць твае чыстыя слёзы: --
Запомні мяне, калі давядзецца пайсці.

Жыццё, як вада--- сцячэ, між далоняў пральецца,
Зруйнуе ў пыл і дубоў векавые камлі;
Не згаснуць у цемры, няхай успамін застанецца…
Жыве чалавек--- покуль помняць яго на зямлі.



Жыве чалавек - покуль помняць

Жыве чалавек - покуль помняць яго на зямлі... это правда.. грустное стихотворение, но такое жизненное и очень трепетное... такое трогательно-доверительное общение автора с природой на волнующий вопрос... мне очень понравилось... Толя, у вас много прекрасных творений, и они будут жить вечно, а значит и вы...