Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Памяць.

Сярэдняя: 4.8 (14 галасоў)

"Что о себе оставить?..Мы способны оставить только ПАМЯТЬ!..А как нас будут вспоминать?..Зависит только от нас…И не от кого больше…Именно ПАМЯТЬ и есть та , единственная мера нашей ценности на этой Земле…"
Цитата из моей книги (автор Людмила Воронова)

"Не гняві, як кажуць, Бога
І на лёс не наракай,
Мець усё, або нічога -
Ад цябе залежыць, знай…
Не дано нам ведаць болей,
Акрамя таго, што ёсць,
У жыцці, як у чыстым полі,
Кожны з нас пасее штось.
Хто ўкіне ў камяніцу
Сваё семя на хаду,
Хтось насіць будзе з крыніцы
Нават жменямі ваду…
І з любоўю ўсё рабіці,
Так, каб сонца ў вачах,
І самому не згубіцца -
У слядах увесь наш шлях.
Як пратэктары ў рызіне -
Кожны мае свой узор -
І па гэтай каляіне
Нас пазнаюць сярод зор.
Так з'яўляюцца сузо'і,
Толькі, свецяцца не ўсе...
Памяць справы перагорне
У "архівы" занясе…
Калі зорачкай адмеціць -
Зазіхцяць тады з нябёс,
Некаторых не прыкмеціць
І сатрэ зусім з калёс…
Мінск. 29. 10. 2014г.



Замечательное

Замечательное стихотворение!!! Надо делать людям только добро, тогда и память о тебе будет хорошая.

Вельмі правільныя

Вельмі правільныя словы..Дзякую Вам!