Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Папугай i Пелiкан

Сярэдняя: 5 (11 галасоў)

Папугай гаворыць Пелiкану:
«Ты чаму такi не паслухмяны?
Жабянят ты ловiш на балоце,
Стварыў сабе акварыум у роце.
Жабяняты квакаюць i скачуць,
Дадому хочуць бедненькiя, плачуць.
Адкажы мне лепей, Пелiкоша,
Навошта табе гэтакая ноша?
Вось цiкава: у роце ўсё клякоча,
Булькае i нечага квакоча».

I пiшчаць жалобна жабяняты:
«Адпусцi нас, Пелiкан, да хаты».
Пелiкан сабе пад нос балбоча:
«Я не-бу-не-му-не-ку-не-хо-чу».

Папугай:
«Ты чаго там булькаеш так смешна?
Усмiхнicя! Дзе твая усмешка?
Давай лепей заспяваем пад гармонiк,
Адчыняй хутчэй свой жабiн домiк!»

Пелiканчык слухаць больш не можа:
«Адпушчу усiх дадому, Гоша,
Калi больш не будзеш ты пiлiкаць,
Не чырыкаць нават i не пiкаць».

Маўчыць Гоша, нават не iкае,
Пелiкоша роцiк адчыняе.
Жабяняты весела танцуюць,
У дзюбу Пелiканчыка цалуюць.



класс

класс

Добры верш.

Добры верш.

Дзякуй вам!Гэта мой любiмы

Дзякуй вам!Гэта мой любiмы верш.