Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Павучанне

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)
Трайны санет з двайным кодам

Граматыкі вучыць           — карысна для паэта 
найгорш, здаецца мне     — віно і піва піць
і досціп засушыць           — без роздуму і мэты
пражыўшы, нібы ў сне,    — дзе хмель штодня кіпіць,

хто з слоўнікам карпіць   — той пазнае сусветы
той час няплённа жне    — хто з дзеўкамі грашыць
жыцця парвецца ніць     — і залатой ранетай
яно сарвецца ў снег        — у пекла заляціць;

а праца — гэта твой        — найпершы паратунак
падман з усмешкай злой  — дае заўжды ласунак
здароўе нішчыць ён,        — такі адвечны кон,

таму прымі, як дар          — нялёгкую навуку
свой пачуццёвы жар       — хутчэй аддай на муку
і атрымаеш плён:            — пачуеш вершаў звон.


Шыкоўна! Дасціпна, гулліва,

Шыкоўна! Дасціпна, гулліва, насмешліва,
змястоўна, падспудна, цнатліва і грэбліва.

Вы геній!

Вы геній!

Сэнс жыцця

Сэнс жыцця