Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пазабіралі дзяцей гарады...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Пазабіралі дзяцей гарады.
Плачуць у вёсках дыхтоўныя хаты,
Рана старэюць ад чорнай нуды
Ганкі прыветныя, стройныя дахі.

Верна чакаюць-глядзяць на дарогу
Вочы хацін у аправе разной.
Цяжка паверыць — не вернеш былога,
Нельга змірыцца са стратай такой.

Пазабіралі дзяцей гарады.
Чым яны грэюць і радуюць сэрца?
Едуць нашчадкі ад продкаў туды,
Дзе ім зручней і камфортней жывецца.

Ці ж да падміргвання ранішняй зоркі
І разнатраўя бяскрайніх лугоў?!
Вабяць здалёк яны, ды не настолькі,
Каб адарвацца ад ліфтаў, метро…

Рэдкія стрэчы — вялікія святы,
Сумна мільгаюць гадзіны, гады…
Плачуць, старэюць вясковыя хаты —
Пазабіралі дзяцей гарады.



Парадавала,дзякуй! Сэнс

Парадавала,дзякуй! Сэнс цёплы,з журбою... Рытм лёгкі...

Журба - з дзяцінства, з хаты

Журба - з дзяцінства, з хаты ўскрай сяла,
З бабуліных, дзядуліных далоняў -
Даўно душу і сэрца спавіла
І ўсё трывожыць - выйсця просіць-стогне.