Зусім не сонца – бляск яе вачэй
І не каралы – вуснаў спелы тон.
Бялюткасць грудзяў снега не ярчэй
Ды й валасы – не хвалі наўздагон.
З квіценнем роз шыкоўных на кустах
Не параўнаю скроняў прыгажосць.
І любы пах – маёй каханай пах –
Не лепшы водар з тых, што ў свеце ёсць.
Хаця й прыемна голас мілай чуць,
Але ж і ён – не спевы салаўя.
Калі ж Багіні недзе існуюць,
Тут, на зямлі, адзіная – мая.
Таму, напэўна, так яна цудоўна
І ёй не трэба слоў маны любоўнай…