У вянок светлай памяцi
У. Караткевiчу
Сустрэўся вам
Хоць раз змярцвелы вецер?
Вы верыце,
Што дрэвы маюць нервы?
А бачылi,
Як кроў сцякае з вецця
У смецце
I бляшанкi з-пад кансерваў?
Спынiцеся
Ля могiлак самотна,
Паслухайце:
Крыжы вядуць размову.
А бачыце,
Вунь там плывуць з балота
Дрыкганты
Над туманнасцю вясновай?
Не чуеце,
Як полымя шугае?
Не бачыце,
Як дзесь па-за сусветам
Загадкава
Планета дагарае,
Такая ж,
Як Зямля мая, планета?
Не смейцеся,
Не хмыльцеся ўсяведна!
Не рвiцеся
Бяздумна ў невядомасць.
Я ведаю:
У душах нашых бедна
Пакуль што
На сапраўдную свядомасць.
Веьмі закранула....
Веьмі закранула....
Вельмі закранае душу
Вельмі закранае душу