Скача посуд, скача стол,
Дзед Антось у пляс пайшоў.
Хлопцы, сёння - першамай!
Да краёў жа налівай!
Бімбера свайго глынём,
Польскіх вязняў памянём!
іх да лесу гналі строем,
Як ваўкоў у чыстым полі.
Усе вайсковыя жаўнежы-
З Беластоку, з Панявежы.
Кто не змог - спіць у кювеце,
Дома жонка, хата, дзеці...
Потым усіх мы і хавалі,
Зямлёй роднай прысыпалі.
Беларусы і палякі,
Кроў адна, адны і жахі.
П’е Антось і не п’янее,
Вецер з лесу горкім вее.
Хлопцы! Сёння ж першамай!
Хто не помніць - успамінай!
05.05.2013
Праз што прайшла наша краiна
Праз што прайшла наша краiна ведаюць толькi Анелы....