Што за раптоўная навала
Мне закружыла галаву.
І сярод ночы распачала
Дажджу турботную главу.
І гаманіла,разважала
Сцяной бязлітасных размоў.
З асфальту парай падымала
Астачу леташніх слядоў.
Калоціцца,трасецца глеба!
Пярун карцеччу б'е наўкол,
Маланкі расшываюць неба
Агню пранізлівым шыўком.