(Прысвячаецца ВІА "Песняры"- лягендзе беларускай песні)
1
Песняры, галасамі Радзімы,
Растрывожылі струны душы.
Іх напевы ў абшары адзіным,
Лечаць нашыя сэрцы ў цішы.
2
Зацвіла ў палях канюшына,
Жавароначкі ў небе звіняць,
Жыта жне прыгажуня Яніна,
Косіць Яська сваю сенажаць.
3
У каханай блішчаць завушніцы
Гравіроўкай прызнання ўначы,
Беларусачка з тварам царыцы
Горда род свой заве "Крывічы".
4
Шэпча ціхенька явар каліне,
Па над ярам, ў даліне адной,
І пяецца аб Александрыне,
Беларускай дзяўчыне зямной.
5
Ад Марысь, да Алесь, Веранікі
"Над Палессем ляцяць жураўлі"
І птушыным даносяцца крыкам
Галасы, што завуць "Песняры".
6
Калакольчыкі родных прастораў,
Яны ў ветрыку, у кроплях расы,
Льюцца чыстай крыніцай ў мора,
Што не знікне ў любыя часы.
7
Не знайсці ярчэй кветкі ў букеце,
І мелодый званчэй - не шукай!
Песняры, ў сусветным санеце,
Беларускі азвучылі край…
Отличная песня!!! Очень
Отличная песня!!! Очень хотелось бы послушать в исполнении (Песняров)
)))Дзякую..за такое
)))Дзякую..за такое пажаданне)