Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра што гэта думаюць дрэвы...

Сярэдняя: 4.4 (8 галасоў)

Пра што гэта думаюць дрэвы,
У дрэў якое жыццё,
іх шум — ад радасці спевы
ці, можа, ад болю выццё?

Ніколі мы іх не спыталі
ні ў лесе, ні тут, на вуліцы,
хоць самі жыццё пачыналі
ў сасновай люльцы.

Ніколі не гаварылі «дзякуй»,
хоць яны мільёны гадоў
ад дажджоў ратавалі дахам,
вогнішчам ад халадоў.

Мы ў час прасвятленняў мінутных
не чулі іх скаргаў ані
і вылівалі атруту
на лісце і карані...

Мы нішчылі іх памалу,
пакуль не сціснулі нас
халодная пушча металаў,
неруш
пластычных мас.

— Пра што вы марыце, дрэвы?
хутчэй запытайцеся ў іх,
пакуль трываюць іх нервы,
пакуль яны маюць слых...



Hello! ekadaea interesting

Hello! ekadaea interesting ekadaea site!