Бегала Верка з вядром да крыніцы,
Каб зачарпнуць там студзёнай вадзіцы.
Зранку бяжыць і пад вечар бяжыць,
Верку пабачыш – і хочацца жыць.
Стан яе гібкі, рухомы, дзявочы,
Адразу кідаецца хлопцам у вочы,
Тварык бялюткі, чырвоныя губы,
Ямкі на шчоках – дорага-люба,
Глянуць на цуд ад матулі-прыроды –
Убачыш яе і адступяць журботы.
Як да царквы да крыніцы ідзе:
У новай сукенцы і лента ў касе.
Людзі даўно ўжо калодзежы маюць,
І да крыніцы сцяжынка зрастае.
Толькі вось Верка і ходзіць туды,
Каб зачарпнуць там іскрыстай вады.
Дзіўная Верка – ды што з яе ўзяці:
Хоць прыгажуня – ды розум дзіцяці.
Людзі ўсё роўна любілі яе,
Людзі вясковыя, людзі ж свае.
Толькі аднойчы здарылася гора:
Вёсцы падмогу аказвае горад.
Шмат іх прыехала ў вёску тады,
Хлопцаў чужых на чужую бяду.
Згвалцілі дзеўку ў першы жа вечар,
Розум, напэўна, згубіў чалавечы.
Гвалтоўнікаў тых злавілі, судзілі,
Іх, зразумела, у турму пасадзілі.
Толькі вось Верка, што сталася з ёй,
Той, што здзіўляла ўсіх доўгай касой?
Усё.
Да крыніцы яна ўжо не ходзіць,
П’е як і ўсе ўжо з калодзежа воду.
Хтосьці тут скажа: “Вялікая справа:
Дзеўка – дурніца больш кемлівай стала.”
Хай сабе так, але ў вёсцы с тых пор
Сталі вышэйшымі крыху заборы.
Я запытаўся ў суседа: “Чаму?”
Вуліцы ж з вокнаў не відна яму.
“Хай сабе й так, але што там пабачыш:
П’яную спрэчку ці морду сабачу?
Верка ж па воду не ходзіць цяпер.
Веры няма, людзі сталі як зверы.
Вера то есць – ды яна не для.
У Бога няма нават веры ў наш час.”
Бегала Верка з вядром да крыніцы
Нібы ў царкву кожны дзень памаліцца,
Зранку бяжыць і пад вечар бяжыць,
Верку пабачыш – і хочацца жыць.”
Добры Верш,апавядальны, з
Добры Верш,апавядальны, з пачуццем...
Але,Вячаслаў,паглядзі ўважлівей на "дзіцёнка" свайго (на Верш).
Прычашы,ды падстрыжы,бо,крыху лахмаваты,выбачай...
***
1.«Ямкі на шчоках – дорага-люба» - прасёлачны шлях у ямках!
=Шчокі , у ямачках – дорага-люба=
2.” Убачыш яе і адступяць журботы”
=Убачыш яе - і адступяць журботы=
3” Як да царквы да крыніцы ідзе”
=Як да царквы, да крыніцы ідзе=
4.“ Людзі даўно ўжо калодзежы маюць,
І да крыніцы сцяжынка зрастае”
=Людзі даўно ўжо калодзежы маюць,
і да крыніцы сцяжынка знікае=
5.” Гвалтоўнікаў тых злавілі, судзілі,
Іх, зразумела, у турму пасадзілі”
=Гвалтоўнікаў хутка злавілі, судзілі,
і, зразумела, ў турму пасадзілі=
6.” Да крыніцы яна ўжо не ходзіць,
П’е як і ўсе ўжо з калодзежа воду”
=Ногі яе ўжо туды не ідуць,
ля хаты, з калодзежа цягне вАду=
7.” Верка ж па воду не ходзіць цяпер.
Веры няма, людзі сталі як зверы”
=Верка ж к крынічцы не ходзіць цяпер -
Веры няма, людзі сталі як зьверы=
8.” Вера то есць – ды яна не для.
У Бога няма нават веры ў наш час.”
=Вера то есць – ды яна ж не на Час.
А зараз у Бога няма нават Веры на нас.=
Дзякую Вам за парады.
Дзякую Вам за парады. Перачытаў - сапраўды выходзіць значна лепш. Вось што значыць прафісіяналізм! Яшчэ раз дзякуй!!!
Дзякую Вам за парады.
Дзякую Вам за парады. Перачытаў - сапраўды выходзіць значна лепш. Вось што значыць прафісіяналізм! Яшчэ раз дзякуй!!!