Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прабачай, мая радзiма

Яшчэ не ацэнена

Прабачай, мая радзiма
Прабачай, што еду я
Ты прытулак мой адзiны
Зорка ясная мая

Ты зязюляй неўмiручай
Ў маiм сэрцы будзеш жыць
Пакiдаць цябе балюча
Аж сляза ў вачах дрыжыць

Там, за морам, дрозд таксама
Сваю песеньку пяе
Але там не будзе мамы
Як пакiнуць мне яе?

Як пакiнуць, што люблю я
Як пакiнуць родны кут
Больш за ўсё мяне хвалюе
Як адна ты будзеш тут

Але знаю – трэба ехаць
Трэба хоць i пешшу йсцi
Хай за мной pадзiмы рэха
Як мага далей ляцiць