Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прабачце

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Прабачце за тое, што я не такі,
Прабачце й пакіньце ў спакоі.
Я маю гонар, брат, лямант душы
Шукае шляха да волі.

Прабачце, што я звычайны такі,
Што няма ў мяне забабонаў.
Усе вы крутыя, ва ўсіх ёсць панты,
А я ўсяго просты дзіцёнак.

Прабачце за тое, што смела плюю
На вашыя погляды й думкі.
Прабачце, што пагарджаю я вас,
Бо вы як тупыя алоўкі.

Чаму вы такія? Магу адказаць:
Вы страцілі мары і розум.
Ваша жыццё — тэлевізар і ежа,
Праца і трошкі спакою.

Ваша маленькая скрынка душы
Упрыгожана і праўда, па модзе:
Нічога сапрўднага, безліч ілжы,
Дарма крычу я вам: "Годзе!"



Верш кранае сучасныя

Верш кранае сучасныя праблемы. Спадабаўся.

Такі ж, як і ўсе, Бо

Такі ж, як і ўсе,
Бо знаходзяцца там,
Дзе болей свабоднага месца,
Каб нехта не плюнуў,
Як я, свалата.
Прабачце, калі надта кепска.

на жаль, не разумею сэнса

на жаль, не разумею сэнса гэтага камментарыя...

Просты, звычайны забабонавы

Просты, звычайны забабонавы каментар,
Спроба прыстасавацца пад стыль верша.
Бываюць такія крытыкі, якія вершамі каменціруюць.
Калісьці вельмі падабалася слухаць Іванова па руску.
Ну калі не зразумеў сэнса верша, дык чакаю Вашага хоць і ў прозе.)

Дарэчы, не ведаю, ці

Дарэчы, не ведаю, ці правільна я зразумеў сэнс Вашага верша, але "Прабачце" выражае пратэст супраць штодзённасці, нуды, самоты, нізкага ўзроўню маральнасці і скупога розуму. Я не лічу сябе вельмі арыгінальным і непаўторным, але ж адрозніваюся хаця б тым, што не вельмі паважаю масавую культуру і моду.

Дауно не чытау такога верша.

Дауно не чытау такога верша. Дзякуй!