Прайдуць гады- лісты пажоўкнуць і насенне,
Напэўна, ужо ніколі не ўзрасце,
Прайдуць гады- і застануцца цені,
Усіх людзей, якіх так добра ведаў ты.
Прайдуць гады- і насыпам жвіровым,
Схаваешся ад усіх вачэй,
Прайдуць гады- і толькі словы,
Ніколі не памруць,
А будуць біцца ў сэрцы ўсё хутчэй.
Прайдуць гады- і гэта кожны знае,
У імгненне вока праляціць жыццё,
Прайдуць гады- ніхто не памірае,
А проста сходзіць ціха ўнебыццё.
Малайчына, Алена! У горадзе
Малайчына, Алена! У горадзе Лідзе ёсць творцы!