Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пракляцце восені

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Восень лістотай апалай цалуе
Вочы князёўны з мрояў і сноў.
І ў небе ліцьвінскім яна раскашуе,
Як мара аб волі сярод ланцугоў.

Між часам, прасторай, зямлёю і поўняй
Між брамамі славы патухлай ў вяках
Гайдаецца прывід кахання на чоўнах
Раздзеленых возерам па берагах

Няўлоўнага лёсу, муром пахаванага,
Забытага сёння, пражытага днесь...
А восень цалуе лістотай апалае
Лёс той пракляты, пракляты увесь...