Прапушчанага нам не навярстаць,
грымасы дня скупыя аднабока,
не ляжа па перыметры вярста,
адным канцом упертая ў аблокі.
Калі ды што – навошта варажыць,
як крочыць у струмені сінусоід,
людзей, суправаджаючых заўжды,
правальна-пераможнай паласою.
Міражны лёс, раманны першатвор,
які прыцёк ад міфаў і паданняў,
малюючы аднолькавы узор
перад люстранай чысцінёю зданяў.
Таму пляту на маніторным шкле
інтрыгу жыцця як кардыёграму,
дзе ўспыхваюць вяршыні на святле
перад скачкамі над чарговай ямай.
добры верш атрымаўся.
добры верш атрымаўся.
вельмі падабаецца.
вельмі падабаецца.