Прашаптала каханне…
Гаварылі ёй людзі: Пакінь.
Ну, няўжо табе засціла вочы?
Ды дзявоцтва шчаслівая плынь
Бачыць толькі ўсё добрае хоча.
Гаварыў ён: Ты вер адно мне,
Людзям што, папляткарыць бы толькі.
Патанулі пачуцці ў віне,
І каханне зрабілася горкім.
Гаварыла яна: Аддала
Табе ўсю я сябе без астатку—
І кахала, і вернай была,
Няма сіл пачынаць усё спачатку.
Гаварыла гарэлка: Жанчын,
Як саперніц, усіх я асілю,
На каленях прымушу мужчын
Пакланяцца “зялёнаму змію.
Прашаптала каханне: Канец,
Гарката ўсяму стала меркай.
Хутка ўжо павядуць пад вянец
Не нявесту—бутэльку з гарэлкай.
2001 г.