Ля весніц у шаўковым фіялеце
Начная ціша коткай прылягла.
Не згледзела я: на кабрыялеце
Прыехала
Ці басанож прыйшла?
І не заўважыла, як ночка на падворку
Гарачай кавай паліла сляды.
Як месяц ухапіў за хвосцік зорку,
Дурасціцца, нібыта малады.
І не прыслухалася нават, як салоўкі
Вучылі дзетак песні «салаўіць» …
Увесь дзянёк пісала замалёўкі,
І вершы…
Бо без іх, дальбог, не жыць!
Таццяна! Вельмі прыгожа!
Таццяна! Вельмі прыгожа!
Lazzaro
Дзякуй! Прыемна!Нечакана))))
Дзякуй! Прыемна!Нечакана))))
Дзякуй! Прыемна,што
Дзякуй! Прыемна,што спадабалася!)Дзеля гэтага і хочацца тварыць!