Праводзіла з дому...
На ўзмежку бацькоўскага поля:
«Сынок мой... — сказала, —
які ж мне наказ табе даць?
Ніколі не збочваць з дарогі —
зайздросная доля.
Ды хай не міне цябе доля
дарогу губляць.
Хай зведаеш ты
Нежалобную долю блуканняў,
Хай знойдзеш — і знішчыш,
Хай дойдзеш — і кінешся прэч,
Спазнаеш
Сустрэчу
У час спусташальных расстанняў,
Спазнаеш
Расстанне
У час невыносных сустрэч.
Хай страціш ты многа,
Каб долі сапраўднай не страціць».
Ён жыў гэтай доляй.
Кахаў.
Расставаўся.
Блукаў.
Дадому вярнуўся:
«Сынок мой, — спыталася маці, —
Знайшоў ты ці страціў?..»
Заплакаў —
I ў ногі
Упаў.
Это мое любимое стихотворение
Это мое любимое стихотворение на белорусском языке, учила его в школе лет 12 назад. Спасибо!
Яшчэ адна інтэрпретацыя
Яшчэ адна інтэрпретацыя гісторіі аб блудным сыне.
маи каментарыя:не роземею
маи каментарыя:
не роземею