Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прок (ЯК ІДаЛ) Свабоды

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Быў беларус у гэтым свеце,
які прарочыў на бяду,
знаёмы шмат каму, і дзесці
ў вершах ведам мужыку.

Ён ведаў больш, чым гэта трэба.
І, часам, шмат недамаўляў.
Бо праўда колець больш чым неба,
а там дзе колець – там не рай.

Яго не клікалі Адамам.
Ня меў ён Евы срэбра слоў.
Ён рэбрам ставіў сам пытанне,
або прыгнёт,
або любоў.

Яго «Прарок», такі гарачы,
такі пякучы ў пекле знік.
Народ прыгнечаны быў зрачым
у промнях, палючых па іх.

Яны ўсе мелі тых чырвонцаў
на ўсё што трэба ім было.
А што ня трэба – відавочна...
Яшчэ прамень, яшчэ ярмо.

Купала ведаў, але позна,
калі самога дапякло.
Калі чырвоным яго мова
спякала ў вугаль іскрай тло.

І вуглем чорным сход пазначыў
у ВАСЕМНАЦЦАТЫМ!!! слупу,
якім... усё пераіначыў...,
забіўшы сэнс праз балбатню.

Калі ты сам не здольны ўкласці
як варта ўсім было б з табой
папернай чырвані напасці,
дык як укласці ў цябе боль?

Ты спаліш болей, чым работу,
зафіксаваную кліше.
У творчай працы кожны дока!
Ёй кожны паліць, па – сабе.

Адзінай меры толькі хочуць.
Каб ведаць лепей, што рабіць.
Або шукаць свой розум ноччу,
альбо штодня любоў студзіць.

Або і ў трыццаць клікаць сходы,
яшчэ не зведаўшы, як жыць.

Нам не дазволяць меньш свабоды...
Чым хочам мы яе здабыць.



...магутненька! А

...магутненька! А канцовачка... прам-такі - Лозунг Марксыста (не леняніста).

Дзякуй, Алег.) Мне таксама

Дзякуй, Алег.)
Мне таксама здаецца што імя Марка Антонія, сябра Цэзара Юліана вельмі нагадвае нашае просьценькае слова "Мара".