…Проста я цябе чакала.
Хай няўмела і няўдала.
Сто дарог-расчараванняў.
Сто грахоў без пакаяння.
І капрызнай музы дотык.
І густое сіта плётак.
І абломкі, і развалы…
Як жа доўга я чакала…
Accessories
Каб дачакацца людзі ходзяць
да ўсіх хто побач і бліжэй.
Хто з іх насустрач крокі зробіць,
з тым і чакаецца даўжэй.)
З тым пралятае час імгненна
да свята лепшага ў гары.
А як пазнаеш свята з грэбня,
дык цень ужо і не знайсці.
Толькіб чаканне марным
Толькіб чаканне марным небыло...Добра напісана.
Чаканне марным не
Чаканне марным не бывае,
Чаканне - вопыт неацэнны.
Чакаю - значыць, мару маю:
Ёй не сысці з жыццёвай сцэны!
Каб дачакацца людзі
Каб дачакацца людзі ходзяць
да ўсіх хто побач і бліжэй.
Хто з іх насустрач крокі зробіць,
з тым і чакаецца даўжэй.)
З тым пралятае час імгненна
да свята лепшага ў гары.
А як пазнаеш свята з грэбня,
дык цень ужо і не знайсці.
Думкі ў вершыку гэтым
Думкі ў вершыку гэтым глыбокія надта,
Я ніяк не дастану да дна.
Патлумачыць хіба госцю сэнс яго варта,
каб была ў нас думка адна!