Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыгледзься — вочы страказы...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Прыгледзься —
     вочы страказы
Такой складанейшай будовы,
Што абалонку драбязы
Распазнаваць яны гатовы.

Арыентацыю пчалы
He схібяць дальнасці палёту.
Заўважыць і хлапчук малы —
Назад не вернецца без мёду.

I мы, што дзівімся спрадвек
На марсіянскія каналы,
He скажам, быццам чалавек
Зрок мае самы дасканалы.

I працавітаю пчалой,
I страказой безабароннай
He знікнуць перад сілай злой,
Што называецца нейтроннай.

Квяціста свету зіхацець,
Пакуль усе мы з галавою,
Цвяроза ў бездань паглядзець
I —
        зберагчы ўсё жывое!