Ты прымушаеш наўмысна мяне
Забыцца на светлае сёння,
Дыхаць табою нібыта ва сне,
Потым спускацца ў затонне.
Ты выпадкова прымусіў мяне
Жыць у непрытомным чаканні
Вяртання твайго ў жаданай скрусе
Скрозь слёзы журбы, развітання.
Ты незнарок прымушаеш мяне
Залежнаю быць ад абставін,
Сюжэты шукаўшы на голай сцяне,
Пакінуў змагацца з уласным каханнем.
...пардон-с-с-с Ты прымушаеш
...пардон-с-с-с
Ты прымушаеш прымусам мяне!
Забіцца мне у цёмныя свяцёлкі,
і граць габоем пры луне,
спустіцца потым у пацёмкі...
Ты выпадкова прымусам мяне,
а не знарок у непрытоме.
Падкова,што на назе ў кане,
звалілась,бац па чарапку,балюча жа,вядома...
Ты прыкуеш да прымуса мяне?
Залежнаю быць? Прымуса рабыняй?
Не! Еш кансервы,а гэты жах мяне міне -
кахаць і жыць з такой дубінай!
у кагосьці добрае пачуццё
у кагосьці добрае пачуццё гумару
Ты прымушаеш наўмысна мяне
Ты прымушаеш наўмысна мяне
Вікінуць светлае сёння,
Дыхаць табою нібыта Ўва сне,
Потым спускацца ў затонне.
.
Ты выпадкова прымусіў мяне
Жыць непрытомным чаканнЕМ
толькі вяртання твайго, ПАКРЫСЕ,
З кожнай слязой - развітаннем.
.
Ты, незнарок, прымушаеш мяне
быць незалежнай абставін,
бачучы толькі квадрат на сцяне,
з попелам вогнішч каханняў.
.
Я не аддам ні сябе, ні цябе
справам тваім недарэчным!
Ты або мой назаўсёды хоць дзе...
Ці не ў суседкі я чула, дарэчы?
я не ведаю, што адказаць...
я не ведаю, што адказаць... вельмі прафесійна.. мо калі дарасту да вашага ўзроўню
Для мяне галоўнае не форма, а
Для мяне галоўнае не форма, а сэнс. Таму Вы больш узбагацілі мяне, чым я Вас.