Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прысвячаю Хатынічам

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Прысвячаю Хатынічам

Можа, недзе ёсць вёскі яшчэ прыгажэй,
Нам не хопіць жыцця, каб усе абысці.
Ды за нашы Хатынічы ўсё ж даражэй,
І мілей, і бліжэй нам нідзе не знайсці.

Можа, у вёсках чужых людзі лепей жывуць,
Ды такіх вышыванак, я знаю, няма.
І нідзе так прыгожа не вяжуць, не ткуць,
Як у нашых гасцінных і цёплых дамах.

І адзенне адметнае ў нашых жанчын,
Бы з вясёлкі на іх каптаны і спадніцы,
А адкуль мы, з тутэйшых ці іншых мясцін,
Пазнаюць нас па "оканню"мовы-крыніцы.

Паглядзіце на нашых бабуль і матуль,
Ім сучаснае моды не трэба.
Не прызналі яны яшчэ сумак, пакуль-
Ходзяць з торбай кужэльнай за хлебам.

Назвы вуліц на сходзе рашылі змяніць,
Каб было больш культурна. Згаджаліся самі.
Ды ў народзе яны засталіся ўсё ж жыць
"Касмачамі", "Багоўкаю" і "Крупанямі"...

І што б нас не чакала, мы будзем заўжды
Ганарыцца сваёю малою Радзімай.
Праляцяць тут у вёсцы ўсе нашы гады,
І зялёныя леты, і белыя зімы.

Можа, недзе ёсць вёскі яшчэ прыгажэй,
Ды няма за Хатынічы нам даражэй.

1995 г.