Прывыкаю да болю, Да зняваг і да крыўд. Гэты боль не адолець, Сум нічым не прыкрыць. Прывыкаю да плачу, Да пакут і трывог. Лёс я неперайначу – Тое вызначыў Бог. Мабыць, невыпадкова, Так заўжды па жыцці: Каму шчасця падкова, Каму з горам ісці.