Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПТУШКА КАНЯ

Сярэдняя: 4.9 (215 галасоў)

Жалобна плача пры спатканні,
Як успамін таго, што была.
З бялёсай грудкай птушка Каня-
Зямлі старой, забытай сіла.

і на закляцце - быць адною,
Не піць вады з зямлі ніколі,
Ляціць павольна стараною,
Арнаментам у шэрым полі.

Перад дажджом зноў загалосіць
і горка засумуюць зданні.
Прыб'юцца да дамоў, а восень
Пральецца плачам на світанні.



интересно но не то что я

интересно но не то что я хотела даже нет автора а мне он самое главное

Здаецца ,што сам БРАНДТ

Здаецца ,што сам БРАНДТ некалi у весцы жыу, цудоуны верш!Чаму яго няма у спадручнику для маленькiх беларусау?

Здаецца, што сам аўтар сабе

Здаецца, што сам аўтар сабе гэтыя каменты і піша, каб увагу прыцягнуць. А наконт падручніка - звяртайцеся да Чаргінца і кампаніі. яны ўжо ўсе падручнікі паперакройвалі сабе на карысць...

Вялікі дзякуй ВАМ за Птушку

Вялікі дзякуй ВАМ за Птушку КАНЮ. Словы праўдзівыя і кранаюць вельмі моцна. Асаблівае прызнанне за радкі =З бялёсай грудкай птушка Каня-
Зямлі старой, забытай сіла.=