Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Птушыны спеў

Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

Вастрыня пачуццяў, дзе над полем
шчабяталі птушак галасы,
ды дарылі песню тую хорам
слухачам, навокал што былі.

Разумелі песні гэтай словы
і на кветках летніх матылі,
на ўзлеску стомленныя совы
танцавалі нават - як маглі.

Вастрыня пачуццяў, дзе над полем
шчабяталі птушак галасы...
Не хадзіла б толькі ліха з горам
па прасторах роднае зямлі.