Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пярун блаславіў твае ўцёкі ...

Сярэдняя: 4.3 (20 галасоў)

Пярун блаславіў твае ўцёкі —
Высокі і добры наўздзіў —
Твае завушніцы, пярсцёнкі
І твой ланцужок блаславіў.

Але навальніца пужала,
Святло вынішчала з душы —
Ты жонка, ты жонка чужая,
І муж я таксама чужы.

Яшчэ твой прыход нечаканы
Былой не вяртаў цішыні —
Не будзеш, не будзеш каханым
І сам не палюбіш ані.

Аднак — за раптоўны давер мне,
За клопаты “не назусім”,
Адшпільваю гузічак верхні
На плашчыку чорным тваім.



Вельмі прыгожая гісторыя

Вельмі прыгожая гісторыя любві схавана ў гэтым вершы, і гэта настолькі ўраджвае, хвалюе. Вельмі цудоўны верш!