Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пярунаў дуб

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Пярунаў дуб каля вады
Сыходзяць у нябыт гады
А ён стаіць магутны, моцны
Шуміць, красуе дуб пад сонцам
Ці колькі дзён, якія ўлады
І ён усё бачыць – сам не рады
А людзі йдуць да дуба-дзеда
Каб гора ў роспачы паведаць
І хоць крыжы ў хаце кожнай
Сюды ідзе сляпы, заможны,
І помачы ў дуба просіць
Сваю бяду яму прыносіць
Тады звярнецца дуб да неба
Ускіне гронкі, просіць :“Трэба,
Дапамажы ты, Божа, людзям
Бо як сляпыя у жыцці блудзяць”…
Прыйшла дзяўчына – твар знаёмы
Ці не яна ліла праклёны
Ля дуба ў жніўні, год таму
Знаёмы вочы – кветкі йльну…
І абхапіла дуб дзяўчына:
“Ну дзякуй, родны, хутка з сынам
Сюды я прыйду прыхіліцца
Ён, пэўна, у лютым нарадзіцца…”
І стужку белую дзяўчына
прымацавала на галіну
Так дзякавала дубу йна…
Пайшла. Адна? Не, не адна
Стаіць дзед-дуб. Красуе волат.
Ратуе дуб людзей ад гора…
Узлятаюць стужкі ў рады…
Пярунаў дуб каля вады…



прыгожа...як малітва

прыгожа...як малітва