Прыйду, калі асыпецца вясна…
Зялёны шум аглушыць недарэмна.
Агледзяць вочы, можа нездарма,
Я забываю, што было нікчэмна.
Праз кожны год вясна радзіць жыццё,
А што было – таго ўжо не будзе.
І ўсё спачатку сум і забыццё
З’яўляюцца і гінуць людзі…
Ізноў колаварот ідзе,
І круцяцца ў ім бясконца людзі…
Жывём… і ўсё як на судзе
Сціскаюцца ад болю грудзі.
Прасноўдаеш так цэлы дзень…
Няма ні думкі, ні жадання.
На твары горкі, сумны цень…
Ад невядомага пытання.