Пачалі рыбу хваляваць
I чуткі, і размовы,
Што Рак збіраецца сказаць
Цікавую прамову.
I вось прыйшоў жаданы час,
Сплылося многа рыбы,
I Рак, з трыбуны у карчах,
Стаў сыпаць факты, лічбы.
Віры, затокі называў
I даўжыню ракі той,
Карчы і ціну памінаў,
I кручы, і ракіты.
А на пытанне Шчупака
Не мог сказаць, на сорам,
Куды ўпадае іх рака:
У Волгу, Сож ці ў мора.
_______________________
Такіх выпадкаў хоць не шмат,
Але ўсё ж бывае:
Чытае Рак людзям даклад.
Аб чым? — I сам не знае.
хахаха
хахаха