Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рака

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Разлівалася ракой мова беларуская,
Ў старадаўнія гады, у мінулы час.
І рака тая была не такая вузкая,
Не такая мелкая, як сёння ёсць у нас.
Гаманіла тая рэчка мноствам галасоў.
Паўтаралі спеў той і ў чужых краях.
Прыгажосць палацаў ды краса слуцкіх паясоў,
Гераічнасць вояў, што перамагалі у баях.
Усё то наша слова спавядала красна,
І гучала мова крышталёва-ясна.
Але час прайшоў, занядбалась наша сіла.
Птушка-бусел што лятала, паламала крылы.
Забыліся беларусы на мову сваю старажытную.
Не бачаць ў ёй нічога святога, нічога выбітнага.
У рэчку, з каторае чэрпаюць ваду на піццё,
Скідаюць памыі, бруд – у людзей забыццё.
Збяднела рака, што раней шумела мноствам слоў.
Не звініць болей музыка, не шумяць галасы мужныя.
Калі рэчка ссыхае – адыходзяць і людзі з яе берагоў
З мовай знікае ж народ – памятай пра гэта дружа мой.