раней чым, таўсцей тым, бліжэй чым, радзей тым –
пра што гэта фраза? памрэжы адпетым
жыццёвага фарсу замовіце слова.
і сціхніце потым.
не трэба другога.
худога паэта праверце на здатнасць,
з паклажай ручной мастака - на дакладнасць.
пад шапкаю злодзея жар апантаны
ў ягоных жа вочках вугольчык рахманы
я з лёсам шчырую.
яго намалюю.
астатняе ўся жа - дарэмна, ня варта.
нямашака фарбы ўжо ў цынкавых квартах.
журыцца пачнеш пра жыццё не на жарт ты
пазней чым, танчэй тым, глыбей чым, часцей тым;
вось, яно як бывае.
вось, яно як бывае.